Напалеон Орда
Напалеон Орда | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Напалеон Мацей Тадэвуш Орда |
Дата нараджэння | 11 лютага 1807[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 1883[1][3] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхал Орда[d] |
Маці | Юзэфа з Бутрымовічаў[d] |
Жонка | Сафія-Луіза-Ірэна Буль[d] |
Дзеці | Вітольд Орда[d] |
Род дзейнасці | мастак, кампазітар, піяніст |
Жанр | жывапіс (малюнак) |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Напалеон Орда (польск.: Napoleon Mateusz Tadeusz Orda; 11 лютага 1807, в. Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні — 26 красавіка 1883, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя) — беларускі і польскі мастак, кампазітар, піяніст і педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў радавым маёнтку Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці) у сям’і палескай шляхты. Яго бацька — Міхал, паводле адукацыі інжынер-фартыфікатар, амаль увесь час працаваў на будаўніцтве дарог і каналаў, у час падзелаў Рэчы Паспалітай з’яўляўся маршалкам Кобрынскага павета.
Пачатковую адукацыю мастак атрымаў у родным доме. З існых крыніц дакладна невядома[4] ці былі ў іх доме гувернёры, хутчэй за ўсё так, але галоўным яго выхавальнікам і дарадцай на працягу ўсяго жыцця была маці — Юзафіна — дачка пінскага суддзі і мечніка Мацея Бутрымовіча. Яна валодала французскай мовай і была таленавітай піяністкай[4]. Юзафіна вучылася гульні на клавіры ў запрошанага ў нясвіжскі тэатр чэшскага кампазітара і клавесініста Францішка Яржомбкі[5]. А першыя ўрокі ігры на фартэпіяна свайму сыну, будучаму кампазітару, яна дала сама.
Далейшае жыццё: паўстанне, эміграцыя і вяртанне на Радзіму
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Свіслацкую гімназію. У 1823 годзе паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Але за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране» быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, падчас якога камандаваў партызанскай адзінкай, атрымаў чын капітана і быў узнагароджаны крыжом Virtuti Militari за бітву пад Коцкам. Пасля падаўлення паўстання эміграваў у Францыю. Там пазнаёміўся з Фрэдэрыкам Шапенам, у якога браў урокі музыкі. Напісаў шэраг твораў для фартэпіяна (рамансы, паланэзы, серэнады, мазуркі). У сярэдзіне 1830-х гадоў — дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім універсітэце. З 1856 года жыве ў Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі, Літвы і Украіны.
Напалеон Орда і Гродна
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя даследчыкі лічаць, што Орда жыў у Гродне ў 1863—64 гадах. Дакладна вядома, што з 15 мая 1866 па красавік 1867 ён знаходзіўся ў гродзенскай турме па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні 1863 года[6]. Як мінімум тры малюнкі Орды зробленыя з двара гродзенскай вязніцы[7].
Некаторыя гродзенскія малюнкі Орда, верагодна, маляваў па памяці, знаходзячыся пазней у Кобрыне. Іншыя, імаверна, былі намаляваныя з тэрыторыі Новага замка. Гэта адбывалася ў час знаходжання ў гродзенскай турме, калі мастак захварэў і быў пераведзены ў шпіталь, які знаходзіўся ў замку[8]. Агулам ён намаляваў больш за 30 відарысаў з выявамі архітэктурных збудаванняў Гродна: як адметных помнікаў, так і шараговай забудовы[9][10].
У час побыту ў Гродне Орда спыняўся ў доме Румеляў на вуліцы Манастырскай. Ён стаяў у двары сённяшняга дома па вуліцы Давыда Гарадзенскага, 2, недалёка ад Свята-Раства-Багародзіцкай царквы. Сям’я Румеляў мела там вялікі двор з садам. Пра побыты Орды ўзгадваў у сваіх мемуарах Юліуш Румель[11].
Далейшы лёс таксама быў звязаны з Гроднам: у рапарце пінскага спраўніка мінскаму губернатару ад 7 красавіка 1880 года напісана, што «па вяртанні ў Расію па недаказанасці праў дваранства Напалеон Орда залічаны да мяшчан горада Гродна»[6].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.
Уплыў на культуру
[правіць | правіць зыходнік]Выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, замаляваныя Напалеонам Ордам, былі выкарыстаны для афармлення беларускіх грашовых купюраў.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем Напалеона Арды названы вуліцы ў Мінску[12], Брэсце і Гродне[13]. У верасні 2018 года імя Напалеона Орды прысвоена Пінскай мастацкай школе[14]. Выява Нясвіжскага замка Радзівілаў рукі мастака была змешчана на другой па намінале беларускай банкноце ўзору 2000 года (100 000 рублёў).
У 1997 годзе ў цэнтры горада Іванава Брэсцкай вобласці пастаўлены адзіны ў Еўропе помнік Напалеону Орду (скульптар І. Голубеў, архітэктар В. Касяк).
Дзейнічае Раённы музейны комплекс Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна. 26 лістапада 2021 года была адкрыта для наведвальнікаў адноўленая сядзіба Ордаў ва ўрочышчы Чырвоны Двор, дзе нарадзіўся Напалеон Орда[15].
200-годдзе:
- У лютым 2007 года былі выпушчаны памятныя сярэбраныя (20 рублёў, 5 тысяч штук) і медна-нікелевыя (1 рубель, 7 тысяч штук) манеты «Напалеон Орда. 200 год», прысвечаныя юбілею мастака і кампазітара[16].
- У культурна-асветніцкім цэнтры сучаснага мастацтва імя Язэпа Драздовіча праходзіла выстаўка па выніках пленэру, які праходзіў на Глыбоччыне з 25 снежня, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды[17].
11 лютага 2010 года кампанія Google адзначыла народзіны Напалеона Орды, змясціўшы адмысловае лога з малюнкам мастака палаца Чацвярцінскіх у Гродна на сваім пошукавым сэрвісе[18].
-
Бялынічы, касцёл і манастыр кармелітаў
-
Дукора, палац Агінскіх
Зноскі
- ↑ а б Napoleon Orda // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Napoleon Orda // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Napoleon Mateusz Tadeusz Orda // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Л. М. Несцярчук. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны : кніга-альбом. — Мн.: Маст. літ., 2009. — С. 18.
- ↑ Дадиомова О. Указ. соч. С. 113.
- ↑ а б Н - Напалеон Орда. 5 фактаў пра мастака, што быў гродзенцам не заўжды па сваёй волі . Hrodna.life - навіны Гродна (27 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Топ-7 палітвязняў гарадзенскай турмы – Твой стыль (16 лістапада 2012). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ HL. “Гродно сам и о себе” – выставка видов города последних 100 лет работает в Новом замке . Hrodna.life - навіны Гродна (1 снежня 2022). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Вітаўт Чаропка Творчы геній Напалеона Орды // Беларускі Гістарычны Часопіс. — 2007. — № 2.
- ↑ Беларусь у малюнках Напалеона Орды: Гродзенская і Мінская губерні . pawet.net. Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Супрон, Мечыслаў. Які быў гродзенскі адрас Напалеона Орды? . supron-licvin.livejournal.com. Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ У Мінску з'явіліся мікрараён Брылевічы і вуліца Ігнатоўскага Архівавана 29 верасня 2011. // «Наша Ніва», 2 ліпеня 2007.
- ↑ У Гродна з’явяцца вуліцы Агінскага, Багушэвіча, Караткевіча і Орды // «Наша Ніва», 20 мая 2011.
- ↑ Пинской художественной школе присвоено имя Наполеона Орды
- ↑ http://napoleon.museum.by/node/59931(недаступная спасылка)
- ↑ Нацбанк Беларусі 6 лютага 2007 года ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Напалеон Орда. 200 год» (недаступная спасылка). БЕЛТА (5 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2010. Праверана 15 августа 2008.
- ↑ Свет Напалеона Орды вачыма беларускіх мастакоў
- ↑ «Google» павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды Архівавана 15 красавіка 2012. // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 11 лютага 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Напалеон Орда ў Вікіцытатніку | |
Напалеон Орда на Вікісховішчы |
- Напалеон Орда ў Юркавым куточку Архівавана 11 студзеня 2012.
- Напалеон Орда на pawet.net
- Падарожжы Напалеона Орды на мапе
- Музейны комплекс Напалеона Орды ў Варацэвічах
- ОРДА Напалеон
- Гродна на малюнках Напалеона Орды Архівавана 17 мая 2011.
- Выбраныя літаграфіі Напалеона Орды на imago.by
- Мастацкі подзвіг Напалеона Орды на YouTube
- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1807 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 1883 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Іванаве
- Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
- Кампазітары Беларусі
- Піяністы Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне
- Напалеон Орда